У Рэчыцы памёр ад каранавірусу грамадзкі і палітычны актывіст Алег Шабетнік. Ён хварэў 10 дзён, апошнія два дні быў у рэанімацыі.
Пра сьмерць Алега Шабетніка паведаміў БелаПАН з спасылкай на ягонага сябра Валера Пуціцкага.
Алег Шабетнік быў кіраўніком Гомельскага абласнога аддзяленьня грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду», сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Ён балятаваўся ў дэпутаты, быў даверанай асобай кандыдатаў ад «Гавары праўду» на прэзыдэнцкіх выбарах, займаўся дабрачыннасьцю, піша Reform.by.
14 верасьня ў Алега Шабетніка правялі ператрус у справе пра нанясеньне надпісу на прыпынку ў ягоным раёне.
Раней яго ня раз затрымлівалі.
У 2018 годзе супраць Алега завялі крымінальную справу за паклёп на чыноўніка, якая не дайшла да суду.
Алегу Шабетніку было 55 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе аб сьмерці Ашурка Сьледчы камітэт спасылаецца на незавершаную мэдычную экспэртызу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не шкадую ні аб чым». Уладзімер Арлоў — на сьмерць вэтэрана беларускага супраціву Антона Фурса ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2097. У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19