Памочнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Яўген Віктаровіч пракамэнтаваў здымак, на якім бачна, што памяшканьне, на дзьвярах якога напісана «Сталовая», выкарыстоўваецца пад палату.
«Можа, у год „народнага адзінства“ ёсьць сэнс паставіць ложкі ва ўсіх адміністрацыйных будынках, прынамсі ў сталоўках гарадзкіх і аблвыканкамаў? Або пацыенты хай да вас харчавацца ходзяць, пакуль у іх замест сталоў ложкі стаяць», — пакпіў з ініцыятывы адзін з карыстальнікаў Facebook.
На гэта памочнік старшыні аблвыканкаму Яўген Віктаровіч адказаў, што на раніцу 21 кастрычніка ў гарадзкой лякарні было 140 вольных ложкаў, а тое, што на фатаграфіі, — «рэзэрвовы фонд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля загаду Лукашэнкі плянавую мэдычную дапамогу аднавілі. Але трэба будзе здаваць ПЛР-тэст«Так, цяпер хворыя сілкуюцца ў палатах. Каб павялічыць рэзэрвовы ложкавы фонд, выкарыстоўваюцца ўсе наяўныя вольныя памяшканьні, паколькі дадзеная ўстанова цалкам перапрафіляваная пад ковід. Пагадзіцеся, гэта лепш, чым ляжаць на калідорах», — аргумэнтаваў супрацоўнік аблвыканкаму.