Адпаведны загад падпісаў 20 кастрычніка міністар здароўя Дзьмітры Піневіч.
«Усё будзе залежаць ад стану здароўя пацыента, наяўнасьці ці адсутнасьці хранічных захворваньняў», — сказала першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Яна таксама паведаміла, што
- прышчапіліся больш за 70 цяжарных,
- ёсьць рэгіёны, якія набліжаюцца да 35% прышчэпленага насельніцтва,
- некаторыя паліклінікі ў Менску прышчапілі ўжо больш за 50% насельніцтва старэйшага веку і з хранічнымі хваробамі.