Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Маскве 20 кастрычніка з прадстаўнікамі руху «Талібан».
Агенцтва «Інтэрфакс» прыводзіць цытату Лаўрова, які назваў дэлегацыю талібаў «паважанай» і падкрэсьліў, што расейскія ўлады «задаволеныя ўзроўнем практычнага ўзаемадзеяньня» з новымі афганскімі ўладамі.
Пасьля сустрэчы з Лаўровым, якая прайшла ў маскоўскім «Прэзыдэнт-гатэлі», прадстаўнікі «Талібану» ўзялі ўдзел у перамовах з дэлегацыямі краін азіяцкага рэгіёну. На іх абмяркоўвалася пытаньне міжнароднага прызнаньня ўлады талібаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Афганістане мільёну дзяцей пагражае сьмерць ад голаду- 5 жніўня радыкальны рух «Талібан», прызнаны ў многіх краінах сьвету (уключна з Расеяй) тэрарыстычным, бяз бою захапіла сталіцу Афганістану Кабул. Прэзыдэнт Ашраф Гані пакінуў краіну, заявіўшы, што хоча пазьбегнуць буйной гуманітарнай катастрофы. Афганістан фактычна цалкам апынуўся пад кантролем талібаў. Заходнія краіны не прызнаюць улады радыкальнага руху. Расейскія ўлады, не прызнаючы яго афіцыйна, рэгулярна праводзяць сустрэчы з талібамі, прымаючы іх у Маскве.
- «Талібан» кантраляваў большую частку Афганістану з 1996 па 2001 год. Рух пазбавіўся кантролю над краінай пасьля вайсковай апэрацыі ЗША і іх саюзьнікаў. Цяперашні наступ талібаў пачаўся напярэдадні вываду амэрыканскіх войскаў з краіны.