У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19

Папярэдні рэкорд не пратрымаўся і тыдня.

За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2076 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.

За ўвесь час паводле статыстыкі Мінздароўя ў Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 577 932 чалавекі,
  • ачунялі 550 100,
  • памерлі 4449.

Папярэдні рэкорд колькасьці новых хворых быў 15 кастрычніка — 2073 чалавекі.

Zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даслала нам фота ў масцы і напісала: „Апошні дзень“». Блізкія расказалі пра абставіны сьмерці хворай на COVID-19 цяжарнай жанчыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Хопіць будаваць шпіталі і школы. Лішніх сродкаў няма»