Пры гэтым жаночая каманда «Мянчанка» працягне выступаць у чэмпіянаце суседняй дзяржавы.
«Мянчанка» зьнялася з розыгрышу Кубка Расеі ў валейболе, пра што паведаміла прэс-служба найлепшай жаночай валейбольнай каманды Беларусі.
Самаадвод беларусак адбыўся перад паўфінальным этапам кубкавага турніру.
«У сувязі з эпідэмічнай сытуацыяй, якая ўскладнілася, прынята рашэньне аб зьняцьці „Мянчанкі“ з розыгрышу Кубка Расеі. Каманда будзе рыхтавацца да гульняў Супэрлігі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні клюбу.
Наступную сустрэчу ў рамках чэмпіянату Расеі беларуская каманда правядзе 31 кастрычніка супраць дружыны «Зарэчча-Адзінцова» з-пад Масквы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: прэм’ер Галоўчанка прызнаў, што грошай на далейшыя выплаты надбавак мэдыкам ужо няма ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсійныя функцыянэры замест «агітатараў за Лукашэнку». Апейкін — пра адстаўку Баскава і навучаньне спартовых мэнэджараў