Як вынікае з сайту аўкцыёну, ужо зробленыя дзьве стаўкі на гістарычны артэфакт, кошт лоту на гэты момант — 3000 даляраў. Таргі працягнуцца яшчэ 9 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭАМэр Рыгі Марціньш Стакіс раней расказаў, што паслужыла падставай для замены чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы падчас хакейнага форуму ў Рызе.
«Па-першае, мы хацелі выказаць салідарнасьць з народам Беларусі і беларускай апазыцыяй. Па-другое, немагчыма зьмірыцца з тым, што адбываецца ў Беларусі, як можна сагнаць самалёт Эўразьвязу, катаваць і забіваць людзей. Усё гэта робіць рэжым, які вядзе сябе па-бандыцку. Мы ня можа з гэтым пагадзіцца. Таму зрабілі такі ўчынак», — патлумачыў мэр Рыгі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэр Рыгі адказаў Фазэлю, які заступіўся за Лукашэнку, што гатовы зьняць і сьцягі Міжнароднай фэдэрацыі хакею24 траўня ў цэнтры латвійскай сталіцы мэр Рыгі Мартыньш Стакіс разам зь міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замянілі дзяржаўны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з Пагоняй на месцы, дзе віселі на мачтах сьцягі краінаў – удзельніц чэмпіянату сьвету ў хакеі. Яны адзначылі, што «сьцяг, які сымбалізуе рэжым, што займаецца дзяржаўным тэрарызмам, недарэчны ў гарадзкім асяродзьдзі Рыгі».
Пасьля гэтага зь Беларусі выслалі амбасадара Латвіі і ўвесь дыпляматычны і адміністрацыйна-тэхнічны склад амбасады. Латвія адказала сымэтрычна, выслаўшы з краіны амбасадара Беларусі і ўсіх дыпляматаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Набіць паскудніку морду». Лукашэнка выказаўся пра інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сьцяга ў РызеГенпракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.