З 21 кастрычніка ў краіне ўвядуць камэнданцкі час, закрыюць крамы перавядуць навучаньне на дыстанцыйную форму. Такое рашэньне прыняў урад Латвіі, паведаміў Delfi.
Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 15 лістапада.
- Камэнданцкі час з 20:00 да 5:00.
- Застануцца адкрытымі толькі крамы з таварамі першай неабходнасьці.
- Закрыюцца цырульні, салёны прыгажосьці, установы грамадзкага харчаваньня і іншых сфэраў паслуг.
- Закрыюцца кінатэатры, тэатры, канцэртныя залі. Скасуюць усе спартовыя, забаўляльныя і культурныя імпрэзы.
- Увядуць абмежаваньні на сходы і перасоўваньне людзей з розных хатніх гаспадарак у адным аўтамабілі.
- Асеньнія вакацыі падоўжаць на 1 тыдзень, а з 1 лістапада ў школу пойдуць толькі 1–3 клясы. Астатнія школьнікі і студэнты будуць вучыцца дыстанцыйна.
- У садках будуць працаваць дзяжурныя групы.
Каб людзям было прасьцей перанесьці абмежаваньні, увядуць праграмы дапамогі.
Прэзыдэнт і міністар аховы здароўя папрасілі прабачэньня ў прышчэпленых жыхароў Латвіі. Яны прызналі, што вакцынацыя фактычна правалілася і гэта стала прычынай для ўвядзеньня абмежаваньняў.
Міністэрства аховы здароўя разьлічвае, што локдаўн дазволіць зьменшыць колькасьць кантактаў у грамадзтве сама меней на 40%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Міністэрства здароўя Беларусі прыпыніла аказаньне плянавай дапамогі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць выяўленых заражэньняў COVID-19 у сьвеце перасягнула 240 млн