18 кастрычніка адбыліся прызначэньні ў спэцслужбах дзяржавы. Прозьвішчы і пасады новых кіраўнікоў у КДБ не назвалі.
Пазьней у вечаровым сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі заявілі, што прызначэньні ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі — гэта закрытая інфармацыя «са зразумелых прычынаў». А на кадры, дзе Лукашэнка паказаны зь сілавікамі, твары службоўцаў былі схаваныя спэцэфэктам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у КДБ і заявіў, калі чакаецца новая спроба рэвалюцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 кастрычніка: у Воршы сілавікі пагражалі кастэтам і артыкулам «здрада радзіме»