Ад пачатку пашырэньня вірусу ў сьвеце пасьля заражэньня COVID-19 памерлі 4 млн 898 тысяч 502 чалавекі.
У лік краін з больш чым 20 млн выпадкаў заражэньня COVID-19 па-ранейшаму ўваходзяць ЗША, Індыя і Бразылія.
Лідэрства ў колькасьці тых, хто заразіўся і памёр, захоўваюць ЗША, дзе выяўлена 44 млн 933 тысячы 336 інфікаваных COVID-19. Колькасьць сьмяротных зыходаў склала 724 тысячы 317.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты на стол. Пяць фэйкаў пра каранавірус і вакцынацыюДругое месца ў колькасьці тых, хто заразіўся, займае Індыя, дзе колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 дасягнула 34 млн 67 тысяч 719. Колькасьць памерлых ад наступстваў заражэньня вірусам у краіне вырасла да 452 тысяч 124 чалавек.
Трэцяе месца ў сьвеце ў пашырэньні каранавірусу займае Бразылія, дзе за час пандэміі зарэгістравана 21 млн 644 тыс. 464 захварэлых, зь іх памерлі 603 тысячы 282 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Няма лекараў і месцаў у шпіталях, няма даверу да вакцыны. Улады Беларусі паўтара года ня могуць перамагчы каранавірусЗа час пандэміі ў сьвеце было разьмеркавана больш за 6 млрд 617 млн 676 тыс. 986 дозаў вакцыны супраць каранавірусу.
Паводле зьвестак парталу Worldometers, які спэцыялізуецца на статыстыцы па найважнейшых сусьветных падзеях, каэфіцыент сьмяротнасьці на 1 млн насельніцтва плянэты склаў на раніцу панядзелка 630,4. У ЗША на 1 млн жыхароў памерлі 2 232 чалавекі, у Індыі — 324, Бразыліі — 2 813.