Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA накіравала касьмічны карабель Lucy да траянскіх астэроідаў Юпітэра.
Запуск адбыўся са стартавай пляцоўкі на касмадроме на мысе Канавэрал у штаце Фларыда, ЗША, 16 кастрычніка ў 5:34 па мясцовым часе.
Місія будзе доўжыцца 12 гадоў.
Lucy будзе праводзіць дасьледаваньні падчас падыходаў да астэроідаў. Лічыцца, што сабраныя дадзеныя дапамагаюць раскрыць сакрэты паходжаньня Сонечнай сыстэмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зонд NASA падляцеў да Сонца на рэкордна блізкую адлегласьць