Пад пацыентаў з каранавірусам у Беларусі выдзелена больш за 30 тысяч бальнічных ложкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя апошнія лічбы.
- Менск: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах сталіцы — 10 185, для лекаваньня пацыентаў з COVID-19 разгорнута 5533 ложкі (па дадзеных на 9 кастрычніка было 4639).
- Менская вобласьць: пацыентам з інфэкцыяй COVID-19 і пнэўманіяй стацыянарную мэдычную дапамогу аказваюць 28 установаў аховы здароўя, у якіх перапрафіляваныя 4125 ложкаў (на 9 кастрычніка было 3106).
- Берасьцейская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах вобласьці — 13 386, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5152 ложкі (тыдзень таму было больш за 3800).
- Віцебская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах — 11 679, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 4100 (на 9 кастрычніка было 3599), зь іх у Віцебску — 2178.
- Гомельская вобласьць: агулам у стацыянарах вобласьці 14 669 ложкаў, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5483 ложкі (на 9 кастрычніка было 5320).
- Горадзенская вобласьць: агулам у стацыянарах вобласьці 9678 ложкаў, зь іх перапрафіляваныя пад пацыентаў з COVID-19 — 3233 (на 9 кастрычніка — 2522).
- Магілёўская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах вобласьці — 10 661, перапрафіляваныя пад пацыентаў з каранавірусам і пнэўманіяй — 3266 (на 9 кастрычніка — 2899).
Атрымліваецца, агулам на сёньня ў Беларусі 30 892 бальнічныя ложкі перапрафіляваныя пад пацыентаў з каранавірусам і пнэўманіяй, а 9 кастрычніка, паводле Мінздароўя, у беларусі пад пацыентаў з COVID-19 было агулам перапрафілявана больш за 25 885 ложкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19У Беларусі ў апошнія дні рэгіструюць рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19 і сьмерцяў пацыентаў з каранавірусам — ад пачатку пандэміі. Агулам ад пачатку пандэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі на 15 кастрычніка зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 541 155 пацыентаў, памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Між тым, паводле зьвестак, якія трапляюць у СМІ, гэтая статыстыка можа быць заніжаная ў разы.
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадзкіх месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перахварэў на каранавірус, таму вырашыў прышчапіцца». Як беларусы наважваюцца на вакцынацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памнажаем афіцыйную статыстыку на тры? Да журналістаў трапіла яшчэ адна база хворых на COVID ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Едзеш да 5 пацыентаў, а па дарозе накідваюць яшчэ 10». Мэдыкі пра сытуацыю з каранавірусам