Пра гэта напісаў у Фэйсбуку начальнік галоўнага ўпраўленьня адукацыі Горадзенскага аблвыканкаму Руслан Абрамчык. Паводле чыноўніка, гэта сумеснае рашэньне міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя Беларусі, якое будзе дзейнічаць у пэрыяд уздыму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі.
Норма ўведзеная з 13 кастрычніка і будзе дзейнічаць да асобага распараджэньня.
У Беларусі ў апошнія дні рэгіструюць рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19 і сьмерцяў пацыентаў з каранавірусам — ад пачатку пандэміі. Агулам ад пачатку пандэміі, паводле статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі на 15 кастрычніка зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 541 155 пацыентаў, памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Між тым, паводле зьвестак, якія трапляюць у СМІ, гэтая статыстыка можа быць заніжаная ў разы.
З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадзкіх месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памнажаем афіцыйную статыстыку на тры? Да журналістаў трапіла яшчэ адна база хворых на COVID ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перахварэў на каранавірус, таму вырашыў прышчапіцца». Як беларусы наважваюцца на вакцынацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Едзеш да 5 пацыентаў, а па дарозе накідваюць яшчэ 10». Мэдыкі пра сытуацыю з каранавірусам