Аднак, як паведамляюць крыніцы Туркмэнскай службы Радыё Свабода, рэальная колькасьць ахвяр каранавірусу ў краіне можа дасягаць 25 тысяч.
Калі гэтыя лічбы дакладныя, то пры насельніцтве каля 6 мільёнаў Туркмэністан выходзіць на другое месца ў сьвеце па колькасьці памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі ў адносінах да агульнай колькасьці жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымы і беларускі, і расейскі штам». Мікрабіёляг разбурае распаўсюджаныя міты пра вакцынацыюПаведамляецца, што дадзеныя аб памерлых утрымліваюцца ў засакрэчаных дакумэнтах міністэрства аховы здароўя — справаздачы аб рэальнай колькасьці заражаных і памерлых кожны дзень адпраўляюцца з рэгіёнаў краіны ў Ашгабад.
Афіцыйна ні пра адзін выпадак каранавіруснай інфэкцыі не паведамлялі тры аддаленыя выспы ў Ціхім акіяне, а таксама Паўночная Карэя — такая ж закрытая і аўтарытарная дзяржава, як і Туркмэністан.
Пры гэтым, нягледзячы на тое, што ўлады краіны афіцыйна адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу ў Туркмэністане, яны ўвялі жорсткія карантынныя меры ў шэрагу рэгіёнаў, а таксама далі загад аб абавязковай вакцынацыі дарослага насельніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ заклікала Беларусь далучыцца да праграмы COVAX