«Наша Ніва» зьвярнула ўвагу, як выконваюць антыковідныя правілы тыя, хто зьбіраецца караць за іх парушэньне.
Падборка фатаздымкаў, узятая з афіцыйных рэсурсаў, сьведчыць, што «чыноўнікам закон не пісаны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ад 9 кастрычніка ўводзіцца абавязковае нашэньне масак і захаваньне дыстанцыі ў грамадзкіх месцах12 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася нарада па пытаньнях сыстэмы адукацыі. Ні ён сам (нездарма атрымаў за пасьлядоўнасьць мянушку ковід-дысыдэнта), ні падначаленыя на масачныя ўмоўнасьці ўвагі не зьвярталі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі 13 кастрычніка пасяджэньне круглага стала аб прыцягненьні інвэстыцый у рэгіёны Беларусі. Ніхто не пераймаўся каранавіруснай небясьпекай.
Новапрызначаная начальніцай галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы і па справах моладзі Менгарвыканкаму Вольга Чамаданава 13 кастрычніка сустрэлася з калектывам унітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс». За некалькі дзён да гэтага яна вінаваціла «бязмасачнікаў» у поўнай безадказнасьці, але цяпер сама сядзела ў прэзыдыюме бяз маскі.
«Людзі настолькі ўпэўненыя, што іх гэта не закране... Паслухайце, калі вы ўпэўненыя, што з вамі нічога ня здарыцца, пашкадуйце тых, хто знаходзіцца побач, хто баіцца кожны дзень за сваё жыцьцё. Чаму няма такога паняцьця? Яно павінна быць», — абуралася Вольга Чамаданава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі вызначылі памеры штрафаў за адсутнасьць маскіMіністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч 13 кастрычніка ўдзельнічаў у 34-м пасяджэньні Рады супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя СНД. Натуральна, з адкрытым тварам.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін 13 кастрычніка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных сілаў. Ніводнага вайскоўца ў масцы не заўважана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфэкцыяніст Мікіта Салавей заклікае да вакцынацыі: З такой дынамікай можа не хапіць дактароў, стацыянараў, кіслароду і патрэбных лекаўКіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Мікалай Палякоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаў ордэн Маці. Ніводнай маскі — ні ў чыноўніка, ні ў жанчын.