«Для плянавага праходжаньня ацяпляльнага сэзону ў Мінэнэрга пытаньне камэрцыйных паставак з Расеі і Беларусі не разглядаецца», — адзначаецца ў заяве ведамства пасьля паведамленьняў некаторых украінскіх СМІ аб плянах зьняць з 1 лістапада забарону на пастаўкі беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіну.
Паводле Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны, у жніўні зьмянілі графік назапашваньня вугалю, што дазволіць прайсьці ацяпляльны сэзон нават у самых крытычных умовах.
«Фінансавую магчымасьць генэрацыі для закупак вугалю стабілізавалі. Гэта было зроблена для павелічэньня імпарту вугалю. Пытаньне добраахвотнага абмежаваньня спажываньня электраэнэргіі не стаіць у парадку дня», — падкрэсьлілі ў ведамстве.
29 верасьня на прапанову Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны Нацыянальная камісія, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі, падоўжыла забарону паставак на ўкраінскі рынак электрычнай энэргіі зь Беларусі і Расеі да 1 лістапада. Вясной гэтае абмежаваньне было ўведзенае да 1 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна падоўжыла забарону імпарту электраэнэргіі зь Беларусі і РасеіПрэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль у верасьні заявіў, што Ўкраіна выканала ўсе тэхнічныя крокі, каб забясьпечыць выхад з адзінай энэргетычнай прасторы Беларусі і Расеі і сынхранізаваць сваю сыстэму з эўрапейскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна зрабіла ўсе тэхнічныя крокі для адключэньня ад энэргасыстэм Беларусі і РасеіУ лютым і ліпені 2022 году Ўкраіна мае правесьці экспэрымэнт па працы сваёй энэргетычнай сыстэмы ў адасобленым ад Расеі і Беларусі рэжыме. У гэтыя месяцы адбываюцца найбольшыя нагрузка на энэргасыстэму і спажываньне электраэнэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны банк рэканструкцыі і разьвіцьця дапаможа Ўкраіне з выдаткамі на адключэньне ад энэргасыстэм Беларусі і Расеі