У расьсьледаваньні фігуруюць чэская фірма Česká zbrojovka, вугорская De Fango і славацкая XXeurope. Апошнія дзьве летась спрабавалі паставіць у Беларусь праз Малдову сотні тысяч патронаў.
У схеме абыходу эмбарга, якое дзейнічае з 2011 году, згодна са зьвесткамі аўтараў расьсьледаваньня, задзейнічаныя таксама малдаўская збройная фірма Cartuș, расейская Alliance і беларуская Outdoor Team.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Оптам і ў розьніцу. Зінгман, Конга і зброя зь БеларусіПра выкрыцьцё выпадкаў нелегальнай пастаўкі боепрыпасаў праз Малдову на мінулым тыдні заяўляла МЗС гэтай краіны.
«Яны былі канфіскаваныя і ў цяперашні час захоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Судовая ўлада пачала расьсьледаваньне па гэтай справе, а на мінулым тыдні было праведзена некалькі вобшукаў, — EUObserver цытуе заяву малдаўскага МЗС. — Боепрыпасы былі прывезеныя з Вугоршчыны, але вырабленыя ў Фінляндыі і Швайцарыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз працягнуў яшчэ на год эмбарга на продаж зброі БеларусіČeská zbrojovka паведаміла Euobserver, што «яна не пастаўляла ніводнай сваёй прадукцыі, на якую накладзеныя міжнародныя санкцыі, ні Расеі, ні Беларусі, у той час, як такія санкцыі дзейнічалі» і не дазволіла сваім кліентам або дзелавым партнэрам рабіць такія продажы».
Вугорская кампанія De Fango заявіла EUobserver, што «не пастаўляе тавары ў Расею і Беларусь».
Як паведамлялася, летась пасьля разгону пратэстаў у Менску на вуліцах знаходзілі аскепкі ад сьвятлашумавых гранатаў чэскай вытворчасьці. Міністар замежных справаў Чэхіі Томаш Пэтршычэк заявіў тады, што Чэская Рэспубліка выконвае эмбарга на пастаўкі такога матэрыялу ў Беларусь, дадаўшы, што гэта маглі быць гранаты з ранейшых часоў або «сваю ролю ў гэтым маглі адыграць перакупнікі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія адмаўляе, што пастаўляла Беларусі сьвятлашумавыя гранаты