Пра вяртаньне алтару і абразу Маці Божай Будслаўскай «Эўрарадыё» паведамілі чытачы. У пачатку кастрычніка дах касьцёла цалкам накрылі.

Алтар і абраз Маці Божай Будслаўскай
Пажар у нацыянальным санктуарыі здарыўся 11 траўня. У выніку абваліўся дах, а вада з пажарных брандспойтаў пашкодзіла сьцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсьвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасьць пасьпелі вынесьці. Кіраўніцтва касьцёла неадкладна зьвярнулася па дапамогу ў зборы сродкаў, былі адкрытыя адмысловыя рахункі.
За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арганы, устанавілі датчыкі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы. У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады.
На аднаўленьне каталіцкай сьвятыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі звыш 1 мільёна рублёў. 3 кастрычніка завяршыўся мантаж апошніх элемэнтаў даху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Будслаўскі касьцёл пасьля пажару накрылі часовым дахам, неўзабаве адновяцца набажэнствы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Ватыкану ў Беларусі заклікаў улады паскорыць амністыю