Пальчысу выставілі абвінавачаньні; знайшлі «камень ТВЛ». Найважнейшае за 10 кастрычніка

Шанаваньне каменя Таварыства вольных літаратараў на 10-я ўгодкі арганізацыі. Полацак, 2003

Найважнейшае за 10 кастрычніка.

Стала вядома, што палітзьняволенага блогера Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Пальчыса вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу

Каля 3000 фур завязьлі на мяжы Беларусі з ЭЗ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ стаяць каля 2700 фур

На мяжы зь Беларусьсю польскія службы за апошнія суткі спынілі рэкордную колькасьці нелегальных пераходаў мяжы — 739.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд колькасьці мігрантаў на мяжы з Польшчай, Ірак зноў прыпыніў авіязносіны зь Беларусьсю

Полацкая міліцыя знайшла камень «Таварыства вольных літаратараў», які днямі зьнік з поля паблізу ракі Палаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Знайшоўся камень «Таварыства вольных літаратараў»

У Варшаве прайшлі першыя заняткі ў беларускай школцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы на беларускую школку ў Варшаве сабралі за адзін дзень