Камень вернуты на сваё месца ў Полацку.
Полацкая міліцыя знайшла камень «Таварыства вольных літаратараў», які днямі зьнік з поля паблізу ракі Палаты. Прадстаўнік ТВЛ Алесь Аркуш распавёў «Эўрарадыё», што камень ужо вярнулі на месца.
Цяпер месца, дзе ляжыць камень, на думку Аркуша, выглядае ня так эстэтычна, як раней.
Камень «Таварыства вольных літаратараў» — сымбалічнае месца сілы для беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, месьціцца ў Полацку. Эмблему ТВЛ на ім выбілі ў 2003 годзе, на 10-годзьдзе літаратурнай суполкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Аркуш пра пісьменьнікаў і літаратуру: «Легенда мацнейшая за талент» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык і археоляг Сяргей Тарасаў сьцьвярджае, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай — у Троіца-Сергіевай лаўры пад Масквой