Дакумэнтам са Свабодай падзяліліся чытачы.
Прадпрыемства праз складаную эпідэміялягічную сытуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў, гаворыцца ў лісьце за подпісам генэральнага дырэктара Васіля Касьцюкевіча.
Максымум на што гатовы вытворца — у экстраных аварыйных выпадках выдзяляць ня больш за 1-2 балёны на дзень.
«Светлагорскхімвалакно» прадукуе тэхнічны і мэдычны кісларод больш за 40 гадоў.
Адзін 40-літровы балён зьмяшчае крыху больш за 6 кубамэтраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балёну хопіць на некалькі сутак, для апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — на адны суткі.
У Гомельскай вобласьці за паўмесяца колькасьць перапрафіляваных ложкаў для кавідных хворых у шпіталях вырасла на 52%. Усяго такіх ложкаў цяпер — 36% ад наяўных у рэгіёне.
Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19