«Сьмяротнае пакараньне — гэта жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасьці пакараньне, якое супярэчыць праву на жыцьцё. Яго адмена неабходная дзеля павагі чалавечай годнасьці», — гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Жузэпа Бурэля і генэральнага сакратара Рады Эўропы Марыі Пэйчынавіч-Бурыч з нагоды Эўрапейскага і Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.
«Мы заклікаем Беларусь перайсьці да адмены пакараньня сьмерцю», — гаворыцца ў заяве Бурэля і Пэйчынавіч-Бурыч.
У заяве падкрэсьліваецца, што адмена сьмяротнага пакараньня — гэта перш за ўсё пытаньне палітычнай волі. Лік краін, у якіх караюць сьмерцю людзей, працягвае скарачацца. У мінулым годзе пакараньні не праводзіліся ў 176 краінах. Гэта 91% дзяржаў-чальцоў ААН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Францыі: «Наша краіна вітала б рашэньне Беларусі аб пераглядзе заканадаўчай базы па сьмяротным пакараньні»