Прадстаўнік талібаў Забігула Муджагід заявіў 6 кастрычніка, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» былі затрыманыя падчас начной апэрацыі ў раёне Пагман каля Кабулу. Таксама былі канфіскаваныя дакумэнты і зброя.
Мясцовае аддзяленьне групоўкі «Ісламская дзяржава», «Ісламская дзяржава Харасан», ніяк не камэнтавала гэтае паведамленьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кабуле ля мячэці адбыўся выбух, загінулі некалькі чалавекЗ таго часу, як у жніўні талібы ўзялі пад кантроль большую частку Афганістану, баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзмацнілі напады на новых кіраўнікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паветраныя зьмеі, бача-пош, талібы і ЦРУ. Шэсьць кніжак пра АфганістанПрынамсі два чальцы «Талібану» былі застрэленыя і трое мірных жыхароў былі параненыя 5 кастрычніка, калі невядомыя баевікі адкрылі агонь па патрулі талібаў на агароднінным рынку ў горадзе Джалалабад на ўсходзе краіны. Перад тым як уцячы зь месца здарэньня, невядомыя канфіскавалі ў баевікоў зброю.