«Падчас вучэньняў „Захад-2021“ мы праверылі функцыянаваньне двух ствараных вучэбна-баявых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі, а таксама арганізацыю баявога дзяжурства ў адзінай рэгіянальнай сыстэме СПА Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Досьвед, набыты экіпажамі зьнішчальнікаў, будзе улічаны ў далейшай рабоце па ахове паветраных межаў саюзнай дзяржавы», —заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу на падвядзеньні вынікаў манэўраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вяртаньне да расейскай вайсковай прысутнасьці». Навошта Беларусі сумесны з Расеяй вучэбна-баявы цэнтарРаней паведамлялася, што на тэрыторыі Беларусі будзе функцыянаваць адзін навучальны цэнтар для сумеснай падрыхтоўкі вайсковых спэцыялістаў. Міністры абароны дзьвюх краін у пачатку сакавіка дамовіліся аб стварэньні трох такіх цэнтраў — у Ніжагародзкай і Калінінградзкай абласьцях Расеі, а таксама на Горадзеншчыне. Месца другой беларускай лякацыі пакуль не ўдакладняецца.
Першага верасьня Аляксандар Лукашэнка праанансаваў, што Расея неўзабае паставіць «дзясяткі самалётаў, верталётаў, сродкі СПА, у тым ліку сыстэмы С-400 і комплексы „Панцыр-С“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея заплянавала перамовы аб працягу арэнды двух вайсковых аб’ектаў у Беларусі9 верасьня для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі заступілі зэнітна-ракетныя і авіяцыйныя падразьдзяленьні дзьвюх краін.
Пра гэта паведаміла раней беларускае вайсковае ведамства. 9 верасьня на аэрадроме в/ч 54804 Узброеных сілаў Беларусі ў Баранавічах прайшоў «урачысты рытуал» заступленьня на баявое дзяжурства для аховы паветраных межаў так званай «саюзнай дзяржавы». Адначасова ў гэты ж час на Горадзеншчыне заступілі на баявое дзяжурства спэцыялісты расейскіх зэнітных ракетных войскаў.
Ад сярэдзіны 1990-х у Беларусі разьмяшчаюцца два расейскія вайсковыя аб’екты — 43-і вузел сувязі Ваенна-марскога флёту «Вілейка» і радыёлякацыйная станцыя «Волга» ў складзе сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе.
Акрамя таго, функцыянуе рэгіянальная расейска-беларуская групоўка войскаў.