Нагадаем, што на працягу дзесяці гадоў Лібія знаходзіцца ў стане хаосу. Пры гэтым апошнія некалькі гадоў у краіне ідуць ваенныя дзеяньні паміж сіламі, якія падтрымліваюць два канкурэнцыйныя ўрады, што базуюцца на ўсходзе і захадзе Лібіі. Гэтыя дзеяньні ажыцьцяўляюцца пры падтрымцы рэгіянальных дзяржаў, а таксама замежных баевікоў і наймітаў.
Расея, Эгіпет і ААЭ падтрымліваюць сілы, што базуюцца на ўсходзе Лібіі, а Турэччына — лібійскі ўрад, што кантралюе заходнія раёны краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 кастрычніка: 1,5 года калёніі за слова «ч...о» на адрас Лукашэнкі«Расьсьледаваньне паказала, што некаторыя бакі ў канфлікце парушылі (міжнароднае гуманітарнае права) і патэнцыйна ўчынялі ваенныя злачынствы», — адзначаецца ў дакладзе місіі ААН па ўстанаўленьні фактаў, якую ўзначальвае Махамэд Аўаджар. У дакумэнце абвінавачваюцца, у прыватнасьці, найміты з расейскай ЧВК «Вагнэр», прычым ім інкрымінуюцца расстрэлы вязьняў.
«Ёсьць... падставы меркаваць, што супрацоўнікі (ЧВК) „Вагнэр“ маглі ўчыніць ваеннае злачынства, а менавіта забойства», — гаворыцца ў дакладзе.
Агенцтву Reuters пакуль не ўдалося зьвязацца зь фірмай.
Буйнамаштабныя баявыя дзеяньні ў Лібіі прыпыніліся ў мінулым годзе, калі наступ на Трыпалі сіл, якія базуюцца на ўсходзе краіны, быў адбіты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дасье Пандоры»: Ільхам Аліеў і яго родныя купілі ў Вялікай Брытаніі нерухомасьць на $ 700 млн