Міліцэйскі чыноўнік запэўніў, што журналіста затрымалі на тэрыторыі Беларусі, а не ў Расеі, як сьцьвярджалі раней сваякі затрыманага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат зьняволенага журналіста «КП в Беларуси» ўпершыню трапіў да яго ў ізалятар«Грамадзянін Мажэйка выехаў у Расейскай Фэдэрацыі, адкуль меўся выляцець у трэцюю краіну. Аднак улады Расеі адмовілі яму ў такой магчымасьці і прадпісала пакінуць тэрыторыю. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.
Сытуацыя ня ёсьць чымсьці экстраардынарным, гэта практыка як у дзейнасьці праваахоўных органаў Беларусі, так і Расеі: кожны з бакоў у адпаведнасьці з палажэньнямі дамовы паміж дзяржавамі мае права аб’явіць непажаданасьць знаходжаньня той ці іншай асобы ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі. У нашых улікам маецца шэраг грамадзян Расеі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі», — сказаў у камэнтары Аляксей Бягун.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У атачэньні Пуціна заклікалі ўлады Беларусі вызваліць затрыманага журналіста МажэйкуЖурналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка. Ён аўтар нататкі, прысьвечанай забітаму ў часу сілавога штурму кватэры супрацоўніка ІТ-кампаніі Андрэя Зельцара.
1 кастрычніка ў кватэры па месцы жыхарства Мажэйкі на працягу дзьвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці або розьні і абразе прадстаўніка ўлады.
Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, распавёў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.