Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат зьняволенага журналіста «КП в Беларуси» ўпершыню трапіў да яго ў ізалятар


Комсомольская правда в Беларуси, навіна на сайце «КП в Беларуси» пра Зельцара да і пасьля рэакцыі праўладных каналаў
Комсомольская правда в Беларуси, навіна на сайце «КП в Беларуси» пра Зельцара да і пасьля рэакцыі праўладных каналаў

Адвакат Генадзя Мажэйкі расказаў падрабязнасьці пра яго затрыманьне і самаадчуваньне.

Генадзь Мажэйка быў затрыманы КДБ паводле арт. 130, 369 КК Рэспублікі Беларусь, зь пятніцы 1 кастрычніка знаходзіўся ў турме на Акрэсьціна ў Менску, паведамляе маскоўская рэдакцыя «Комсомольской правды».

Адвакат трапіў да яго 4 кастрычніка пасьля абеду, у ягонай прысутнасьці журналіста «КП» дапыталі як падазраванага.

Цяпер вырашаецца пытаньне аб меры стрыманьня. Мажэйка адчувае сябе добра, паведаміў адвакат.

Журналіста выданьня Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч з 1 на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта паведамляла расейская «Комсомольская правда» са спасылкай на маці журналіста.

Паводле зьвестак маці, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзьвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці і абразе прадстаўніка ўлады.

Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, сказаў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін.

Генадзь Мажэйка. Таямнічае затрыманьне журналіста

  • У канцы верасьня на сайце «Комсомольской правды в Беларуси» зьявілася нататка, дзе адна з аднаклясьніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
  • Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску, у яго дома правялі ператрус.
  • Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі Мажэйку. Беларускія сілавікі сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта ў Менску, але ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
  • Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін сказаў, што Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты.
  • 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясьціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блякаваньня СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазыцыі Масквы.
  • 5 кастрычніка прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў паведаміў, што Генадзь Мажэйка застаўся ў ізалятары пасьля 72 гадзін утрыманьня за кратамі, што азначае тое, што да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пры гэтым абвінавачаньняў яму ня выставілі.
  • 11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачаньні ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускаюць адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымаюць перадачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG