Дыплямат падкрэсьліў, што вялікая колькасьць мігрантаў, якія намагаюцца нелегальна перасекчы мяжу краіны, — гэта элемэнт гібрыднай вайны пад кіраўніцтвам Расеі.
Пра гэта намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў у эфіры польскага тэлеканалу TVP ІNFO.
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, знаходзіцца альбо пад кантролем, альбо нават адбываецца з ініцыятывы Крамля, — заявіў Марцін Пшыдач. — Гэта відавочна ў вайсковым сэнсе. Гэта адзін арганізм, які знаходзіцца ў цесным саюзе».
Марцін Пшыдач зазначыў, што Расея хоча тэставаць згуртаванасьць Эўрапейскага Зьвязу і NATO, праверыць іх магчымую рэакцыю і разыграць унутраныя канфлікты ў Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: 434 спробы парушыць польскую мяжу, 49 — літоўскую, 11 — латвійскуюТолькі за ўчора польскія памежнікі зафіксавалі 434 спробы незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведамлялася ў афіцыйным твітэр-акаўнце польскага памежнага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: КДБ Беларусі рыхтуе аўганцаў і іракцаў з баявым досьведам