Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны 24 верасьня — 1994 хворых.
За дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, памерлі 15 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Агулам ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя:
- 542 077 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19,
- ачунялі 521 362 чалавекі з пацьверджаным дыягназам COVID-19,
- памерлі 4174 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
«У нас 6-8 чалавек гіне ў суткі з падазрэньнем на COVID. І мы ўсіх у паталягаанатама правяраем. І не заўсёды гэта пацьвярджаецца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію CNN, апублікаваным 2 кастрычніка.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў. 14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што можа стаць вечным прэзыдэнтам