Міжнароднае агенцтва Moody’s зьмяніла на «нэгатыўны» прагноз валютных рэйтынгаў Беларусі, перадае «Интерфакс-Запад».
Агенцтва лічыць, што павысіліся рызыкі рэфінансаваньня запазычанасьці Беларусі. Прычыны —
- узмацненьне санкцый,
- абмежаваныя рэзэрвы Беларусі,
- павышаная палітычная нестабільнасьць.
Рэйтынг Беларусі, як і раней, застаецца на ўзроўні B3. Агенцтва лічыць, што ў наступныя 12–18 месяцаў улады краіны дадуць рады з рэфінансаваньнем зьнешняй запазычанасьці з дапамогай
- уласных рэзэрваў Беларусі,
- фінансавай падтрымкі Расеі.
Moody’s таксама прагназуе дэфіцыт беларускага бюджэту ў наступным годзе на ўзроўні 2,6%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць беларусаў па-ранейшаму хочуць, каб Лукашэнка сышоў — апытаньне Chatham House ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад Freedom House «Свабода ў Сеціве 2021»: Найбольшае пагаршэньне — у Беларусі, М’янме і Ўгандзе