Амэрыканцы прадставілі экспэрымэнтальны лек ад COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Merck & Co. заявіла 1 кастрычніка, што распрацаваны ёю экспэрымэнтальны лек ад COVID-19 дазволіў лекарам удвая зьнізіць колькасьць шпіталізацыі і сьмерцяў сярод людзей, якія нядаўна заразіліся каранавірусам і пачалі прымаць лекі неўзабаве пасьля заражэньня.

Кампанія мае намер неўзабаве зьвярнуцца з просьбай у органы аховы здароўя ЗША і іншых краін дазволіць выкарыстаньне вырабленага ёю новага прэпарату для лячэньня каранавірусу, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Калі дазвол будзе выдадзены, то прэпарат вытворчасьці Merck стане першым лекам у таблетках, прызначаным для лячэньня ўскладненьняў, выкліканых COVID-19. У цяперашні час усё дазволеныя ў ЗША прэпараты для лячэньня каранавірусу прымаюцца ў выглядзе іньекцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Pfizer пачаў клінічныя выпрабаваньні прэпарату для прадухіленьня COVID-19

Кампанія Merck і яе партнэр Ridgeback Biotherapeutics паведамілі пра першыя вынікі клінічных выпрабаваньняў прэпарату пад назвай Molnupiravir. Лячэньне пацыентаў, якія на працягу пяці дзён пасьля зьяўленьня сымптомаў COVID-19 пачыналі прымаць лекі, у выніку прывяло да зьніжэньня частоты шпіталізацыі і сьмерцяў прыблізна напалову ў параўнаньні з пацыентамі, якія атрымлівалі пляцэба. У дасьледаваньні ўдзельнічалі 775 дарослых людзей, якія заразіліся COVID-19, у формах ад лёгкай да ўмеранай ступені цяжкасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Pfizer, Moderna прагназуюць, што сьвет вернецца да звыклага «дапандэмічнага» жыцьця праз год