Ліст яна напісала 19 верасьня.
«Я ў тым адносным парадку, у якім можа знаходзіцца чалавек у маіх абставінах. Дзевяць месяцаў у СІЗА, ня бачу родных, сына... Але галава пакуль на месцы, толькі сэрца мітусіцца і разрываецца.
Усё роўна веру ў хэпі-энд! Думаю, калі ўсе мы страцім веру, вось тады і здарыцца апакаліпсіс. А мне гэтага вельмі не хацелася б. Мы ўсе разам проста не заслугоўваем гэтага.
Мы ж з вамі жывём на адной вуліцы. Магчыма, бачыліся, і ня раз, а кантактаваць (хай нават у лістах) пачалі „дзякуючы“ гэтым экзатычным абставінам. Вельмі спадзяюся, што ўсе разам захаваем гэтую чалавечнасьць, адкрытасьць, эмацыйнасьць на доўгую шчасьлівую будучыню!
Дзякуй за веру ў мяне! Вялізны! Часам стаю на мяжы страты гэтай веры, але бяру сябе ў рукі, ногі і станаўлюся ў ранейшую пазыцыю.
Я таксама веру ў вас, ва ўсіх нас! Вельмі! Трымайцеся!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў 28 верасьня: Пушкін адмовіўся прасіць памілаваньня, Стэфановіч чытае лекцыі ў камэрыІнэса пыталася ў Ксеніі, якая дапамога ёй патрэбна, можа, нешта перадаць на «Валадарку».
«Мне дапамагаюць родныя, клапоцяцца пра мяне. Калі хочаце нешта перадаць, то хадзіць сюды не абавязкова, можна адправіць бандэрольлю. Круасана будзе больш чым дастаткова.
Галоўнае, што мне трэба, — свабода, якая пакуль недасяжная. Спадзяюся, неўзабаве ўсё зьменіцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зноў перасталі даходзіць лісты». Жонка палітвязьня Ігара Лосіка працягвае дзяжурыць пад СІЗА, дзе праходзіць закрыты судКсенія Луцкіна — былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі. Яна адпрацавала на дзяржаўнай тэлевізіі 15 гадоў. Здымала дакумэнтальныя фільмы і гістарычныя рэпартажы. Пасьля выбараў 2020 году далучылася да страйку і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады.
Луцкіну затрымалі летась 22 сьнежня, у адзін дзень з супрацоўнікамі «Прэс-клюбу». Спачатку яе вінавацілі ў нясплаце падаткаў. Калі справу «Прэс-клюбу» закрылі, ёй прад’явілі новае абвінавачаньне, якое — невядома.
У Ксеніі за кратамі пагоршылася здароўе. У яе павялічваецца пухліна ў мозгу. Штодня яна прымае абязбольвальныя, бо моцна баліць галава. Амаль 10 гадоў таму ёй ужо выдалялі пухліну на галаўным мозгу. У Ксеніі ёсьць муж і малы сын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольна гаворыць па-беларуску». Што новага ў палітвязьняў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава