Пра сьмерць Канстанціна Севярынца паведаміла ягоная жонка Тацяна.
Апошнія дні Канстанцін Севярынец знаходзіўся ў рэанімацыі, ён хварэў на каранавірус.
Канстанцін Севярынец скончыў факультэт журналістыкі, у савецкія часы працаваў карэспандэнтам БелТА, ён аўтар кніг вершаў. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці Віцебшчыны.
Пахаваньне адбудзецца на радзіме пісьменьніка ў вёсцы Ўнорыца непадалёк ад Рэчыцы, на беразе Дняпра — такое, паводле блізкіх, было жаданьне самога Канстанціна Севярынца.
Пакуль невядома, ці адпусьцяць на пахаваньне Паўла Севярынца, які цяпер адбывае пакараньне ў калёніі ў Шклове.
Жонка Паўла Вольга Севярынец зьвярнулася з просьбай любымі спосабамі дапамагчы, каб на пахаваньне адпусьцілі Паўла:
«Звяртаемся да арганізацый, дыпляматаў і проста добрых людзей. Мы робім для гэтага, што можам. Просім аб малітве за душу Канстанціна Паўлавіча. Пахаваньне адбудзецца ў яго роднай вёсцы — Унорыцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую калёнію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 4 да 7 гадоў турмы. Як у Магілёве асудзілі Севярынца, актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» і блогераў. ФОТА і ВІДЭА