Спэцыяліст назваў некалькі рысаў прафэсіяналізму, якія ён ня ўбачыў на відэа.
«Прафэсіяналізм — гэта праца бяз страт. Найперш — са свайго боку. Калі баец „Альфы“ ведае, што той, каго мусіць затрымаць, мае зброю, то захоп мусіць праводзіцца са сродкамі абароны. Найменш — са спэцыяльнымі шчытамі. Прафэсіяналізм — гэта затрымаць, а не забіваць. Страляць на паражэньне — гэта не прафэсійна. Захоп — гэта не вайна», — пракамэнтаваў экспэрт (ягоныя дадзеныя ёсьць у рэдакцыі, — РС).
Ён упэўнены: забягаць у пакой нельга. «Ты мусіш упэўніцца, што не нарвесься на кулю, ці не атрымаеш па галаве цяжкім прадметам. Відавочна, што не была праведзеная папярэдняя выведка. Значыць — заходзілі «нахрапам на авось», пад лёзунгам «Хто нас кране, мы галоўныя ў краіне», — мяркуе спэцыяліст.
Ён кажа, што байцы «Альфа» трэніруюцца, іх асноўная праца — вывучаць абстаноўку і праводзіць затрыманьне ці захоп. «Я ня ведаю ўзровень падрыхтоўкі байца „Альфы“, які быў забіты. Магчыма, ён навічок ці ня надта разумны храбрэц. Але камандзір у яго — не прафэсіянал», — упэўнены экспэрт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён разумеў, што стрэл у яго адзін». Экспэрт па зброі пра відэа перастрэлкі з КДБ