Пра гэта сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, якога цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Андрэйчанка заявіў, што ўладам неабходна цалкам выкарыстаць усе прававыя мэханізмы супрацьдзеяньня санкцыйнай палітыцы Захаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый. А за іншыя заклікі пакараньне зробяць больш жорсткім«У парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў унесены законапраект, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый. Яго неабходна апэратыўна падрыхтаваць і разгледзець на восеньскай сэсіі ў першым і ў другім чытаньнях».
Законапраект аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за заклікі да санкцый своечасовы, падтрымаў калегу намесьнік старшыні камісіі ў дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраваньні Віктар Сьвіла.
Ён нагадаў, што восеньская сэсія адкрыецца 4 кастрычніка, парадак дня ўжо ўключае 20 пытаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марзалюк, Давыдзька, Белаконеў. Хто ўзначаліў якія камісіі ў Палаце прадстаўнікоў«У першым чытаньні прапануецца разгледзець 6 пытаньняў, у тым ліку законапраект, ініцыяваны Алегам Белоконевым. Гаворка пра зьмены ў заканадаўства за заклікі да санкцый. Дакумэнт прадугледжвае новую рэдакцыю арт. 361 Крымінальнага кодэксу і ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за заклікі да міжнародных арганізацый, дзяржаў альбо бязадрасна да дзеяньняў, якія павінны прывесьці да санкцый супраць Беларусі. Гэта значыць, нанесьці шкоду, страты нацыянальнай бясьпецы», — адзначыў дэпутат.
На вясновай сэсіі Палата прадстаўнікоў ужо прыняла цэлы пакет рэпрэсіўных законаў у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці, якія ў падачы афіцыйнай прапаганды «мусяць спрыяць умацаваньню сувэрэнітэту і абароне канстытуцыйнага ладу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўхваліў рэпрэсіўныя навацыі ў законы аб СМІ і масавых акцыях. Што зьменіцца?