Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пэкіне, якія адбудуцца ў наступным годзе, будуць праходзіць без замежных гледачоў. Пра гэта заявілі 29 верасьня ў Міжнародным алімпійскім камітэце.
Сачыць за спаборніцтвамі змогуць толькі жыхары мацерыковага Кітаю, якія пройдуць спэцыяльную супрацьковідную праверку.
Усе спартоўцы, якія не прайшлі вакцынацыі супраць каранавірусу, мусяць прайсьці 21-дзённы карантын па прыбыцьці ў Пэкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія заканадаўцы заклікалі МАК адкласьці зімовыя Алімпійскія гульні ў КітаіАрганізатары таксама прадставілі плян так званага «закрытага цыклю», які будзе тычыцца знаходжаньня спартоўцаў у алімпійскай вёсцы. У прыватнасьці, іх перамяшчэньні будуць сур’ёзна абмежаваныя. Таксама штодня будзе праводзіцца тэставаньне на каранавірус.
Далейшыя патрабаваньні да ўдзельнікаў і гледачоў яшчэ разглядаюцца і будуць прадстаўленыя пазьней.
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пэкіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 году, а зімовыя Паралімпійскія гульні — з 4 па 13 сакавіка.