«Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыцьцяўлялі падборку, псыхалягічную апрацоўку і наступнае вэрбаваньне дзейных работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў зь ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да зьвестак абмежаванага характару. Уцягваньне ў радыкальную дзейнасьць і фармаваньне такім чынам закансьпіраванай сеткі ячэек ажыцьцяўлялася з дапамогай спэцыяльна створанага Telegram-каналу і шэрагу сакрэтных чатаў у сетцы інтэрнэт пры спрыяньні і пад кантролем замежных спэцслужбаў», — заявіў Канстанцін Бычак.
Паводле яго, прадстаўнікі «Рабочага руху» плянавалі дывэрсіі на «Нафтане», «Гродна Азоце», БМЗ і іншых прадпрыемствах, каб спаралізаваць іх працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рабочы рух»: У Расеі затрымалі і перадалі КДБ Беларусі былога юрысконсульта ААТ «Нафтан» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядуць, і надоўга». Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «шпіёнаў» на беларускіх прадпрыемствах- Напярэдадні беларускія дзяржаўныя тэлеканалы паказалі адразу некалькі сюжэтаў, прысьвечаных «Рабочаму руху». Арганізацыя нібыта займалася прамысловым шпіянажам, рыхтавала дывэрсіі на прамысловых аб'ектах, абмяркоўвала, як узьдзейнічаць на чыноўнікаў і сілавікоў. Раней затрымалі 13 актывістаў рабочага руху, на гэтым тыдні затрыманьні і ператрусы працягнуліся.