Атрымальнік прыза ў 1 мільён даляраў, які, магчыма, зьяўляецца вышэйшай узнагародай у сьвеце, выбіраецца групай зь пяці чалавек, якую прызначае нарвэскі парлямэнт, і будзе абвешчаны ў Осла 8 кастрычніка.
Арганізацыі, якія змагаюцца за свабоду прэсы, такія як базаваныя ў Парыжы «Рэпартэры бязь межаў» (RSF) або Камітэт абароны журналістаў (CPJ), — сярод асноўных прэтэндэнтаў, сказаў Хэнрык Урда, дырэктар Інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру ў Осла.
«Гэта пераклікаецца з шырокімі дэбатамі пра важнасьць незалежнага асьвятленьня падзей і барацьбы з фэйкавымі навінамі», — сказаў ён.
Можа таксама быць ацэненая барацьба з глябальным пацяпленьнем, якую вядзе швэдзкая актывістка Грэта Тунбэрг, магчыма, самая вядомая змагарка за клімат у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы — сымбаль пратэсту для людзей ва ўсім сьвеце». Ці атрымаюць Нобэлеўскую прэмію?«Рада Бясьпекі ААН заклапочаная, што неспрыяльныя наступствы зьмены клімату могуць станавіць небясьпеку для міжнароднага міру і бясьпекі», — сказаў Аслэ Сьвін, гісторык Нобэлеўскай прэміі міру.
І Сьвін, і Урда ў мінулым слушна прадказвалі пераможцаў, у тым ліку тых, у якіх быў параўнальна нізкі міжнародны статус да таго, як яны былі абраныя.
Яшчэ адным галоўным прэтэндэнтам абодва яны назвалі Сьвятлану Ціханоўскую, якая ўзначаліла дэмакратычны супраціў у Беларусі пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў.
«У Беларусі адзін з самых дэспатычных рэжымаў у сьвеце і ў асноўным негвалтоўная апазыцыя. Гэта будзе прыз, які знойдзе водгук ва ўсім сьвеце, а таксама будзе разглядацца як агульная рэакцыя на тое, што мы цяпер разглядаем як свайго роду адкат да аўтакратыі ў многіх краінах», — сказаў Хэнрык Урда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што варта ведаць пра Нобэлеўскую прэмію?Сьвятлану Ціханоўскую вылучыў на Нобэлеўскую прэмію міру прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Выступаў з такой ініцыятывай і былы прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск.