28 верасьня да суду затрымалі машыніста помпавай устаноўкі рыформінгу № 5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўку і сьлесара заводу «Палімір» Дзьмітрія Саюнова, інфармуе «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, іх будуць судзіць за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 24.23 КаАП).
Таксама вядома, што пасьля затрыманьня Сяргею стала дрэнна — яго даставілі ў кардыялягічнае аддзяленьне лякарні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У справе аб «здрадзе дзяржаве» затрымалі як мінімум 13 рабочыхНапярэдадні на волю выйшлі затрыманыя раней супрацоўнікі афіляваных падразьдзяленьняў прадпрыемства «Гродна Азот» Андрэй Башан і Вадзім Яфіменка. Увесь гэты час іх утрымлівалі ў СІЗА КДБ у Менску ў так званай справе «Рабочага руху», якую пачалі на падставе артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве).
Пачынаючы ад 21 верасьня сілавікі ўчынілі ператрусы ў шэрагу прафсаюзных і рабочых актывістаў, многіх затрымалі. Пасьля допытаў на волі апынуліся ня ўсе.
Агулам у наступныя дні на прадпрыемствах Горадні, Жлобіна, Менску, Наваполацку ўзялі блізу двух дзясяткаў чалавек, некаторых вызвалілі пасьля вобшукаў і апытаньняў. Некалькі выйшлі пасьля 72 гадзін папярэдняга зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк павінен пачацца восеньню. Ён можа стаць пачаткам пляну «Перамога», — Дылеўскі