«Нам трэба прызнаць непрыемную праўду: мы не да канца разумелі глыбіню сапсаванасьці і слабасьць афганскага кіраўніцтва, — цытуе міністра Інтэрфакс. — Мы не ўсьведамлялі разбуральны эфэкт частых і невытлумачальных зьменаў прэзыдэнтам Гані сваіх военачальнікаў. Мы не чакалі эфэкту „сьнежнага кому“, выкліканага ўгодамі, якія камандзіры талібаў заключалі зь мясцовымі лідэрамі на фоне падпісанага Дохійскага пагадненьня (паміж ЗША і талібамі. — ІФ)», — заявіў Остын на слуханьнях камітэту Сэнату ЗША па ўзброеных сілах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» адправіў тысячы байцоў-сьмяротнікаў ў памежную з Таджыкістанам правінцыю«Мы не ўсьведамлялі, што само па сабе Дохійскае пагадненьне дэмаралізавала афганскіх салдатаў, і мы не змаглі цалкам усьвядоміць, што ва ўзброеных сілаў Афганістану не было моцнай матывацыі для таго, каб змагацца», — дадаў кіраўнік Пэнтагону.
Ён таксама адзначыў, што ЗША далі сілам Афганістану ўсё ўзбраеньне, якое было неабходнае для абароны краіны ад талібаў, але амэрыканцам так і не ўдалося абудзіць ва ўсіх афганскіх вайскоўцаў «волю да перамогі».
«Тое, што афганская армія, якую мы разам з партнэрамі рыхтавалі, папросту растварылася, прычым нярэдка нават не спрабуючы аказаць супраціў непрыяцелю, стала для нас сюрпрызам. Было б несумленным сьцьвярджаць адваротнае», — сказаў Остын.