Па выніках абмеркаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі прапаноў наконт зьмены Асноўнага Закону старшыня Канстытуцыйнага суду і адпаведнай камісіі Пётар Міклашэвіч закрануў пытаньне сьмяротнай кары.
Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе няма мараторыю на вышэйшую меру пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынесьлі першы сёлетні сьмяротны прысудПаводле чыноўніка, сёньня ставіць пытаньне аб зьмене парадку ўжываньня сьмяротнага пакараньня прызнана немэтазгодным, паколькі гэта «вельмі адчувальны момант».
«Пытаньне ўжо разглядалася на рэфэрэндуме 1996 году. І для правядзеньня спэцыяльнага рэфэрэндуму патрабуецца адпаведная праца, сацыялягічныя дасьледаваньні, тлумачальная праца і праверка гатоўнасьці грамадзтва да прыняцьця такога адказнага рашэньня», — цытуе БелТА кіраўніка Канстытуцыйнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дыскусіі пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі праваабаронцы абсьмяялі дэпутатаўАртыкул 24 дзейнай Канстытуцыі Беларусі прадугледжвае магчымасьць прымяненьня сьмяротнага пакараньня.