Здарэньне апісаў польскі партал Onet. У сям’і іракцаў было чацьвёра дзяцей, самаму малодшаму — 18 месяцаў. У найгоршым стане быў 16-гадовы хлопец.
— Мы не пасьпелі туды даехаць, усю сямʼю памежнікі адкінулі ў Беларусь, — паведамляе Каліна Чварнуг з фонду «Выратаваньне». — На жаль, у тую ноч 16-гадовы хлопец памёр, — кажа актывістка.
На наступны дзень, як паведамляе фонд «Выратаваньне», ірацкая сямʼя вярнулася ў Польшчу.
— Цела хлопчыка пакінулі ў Беларусі і зноў паспрабавалі трапіць у нашу краіну. Яны даслалі нам лякалізацыю, каб мы маглі іх знайсьці. Мы пайшлі да іх зь ежай, цёплымі рэчамі і асноўнай мэдычнай дапамогай. На жаль, карціна паўтарылася: калі мы былі за 20 хвілін ад гэтага месца, мы атрымалі вестку, што іх зноў выштурхнулі ў Беларусь, — паведамляе Каліна Чварнуг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гуманітарная катастрофа». Лукашэнка абвінаваціў Захад у міграцыйным крызісе на межах БеларусіПаводле яе слоў, 1,5-гадовае дзіця, якое блукае па мяжы, — адно з самых маладых, зь якімі сутыкаўся фонд.
Чаму 16-гадоваму іракцу не аказалі патрэбнай дапамогі, каб уратаваць ад сьмерці?
— Пра яго не паклапаціліся ні ў нашай краіне, ні ў Беларусі, — тлумачыць Каліна Чварнуг. — Наколькі нам вядома, гэтыя людзі зь беларускага боку ня могуць разьлічваць ні на якую дапамогу. Часта мы атрымліваем сыгналы аб тым, што там нават некалькі дзён не атрымліваюць ежы. Калі яны хворыя або прастуджаныя, яны таксама ня могуць разьлічваць на дапамогу, — кажа актывістка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карантын і ўцёкі зь міграцыйнага цэнтра. Як жывуць уцекачы, якія трапілі ў Латвію празь Беларусь