Увесну 2020-га, у апагей першай хвалі пандэміі ў Італіі, калі па пустых вуліцах італійскіх гарадоў езьдзілі грузавікі з ахвярамі каранавірусу, а жыхары сядзелі на жорсткай самаізаляцыі, Кляўдыё Факінэлі — навуковец, тэатразнаўца і літаратар — блукаючы ў сеціве, напаткаў там «Імёны Свабоды» Ўладзімера Арлова.
Менавіта гэтае выданьне зь Бібліятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя, як прызнаецца Кляўдыё, стала імпульсам да напісаньня новай кнігі.
Ужо ня першы год італійца цікавіў лёс ураджэнца Беларусі — нарадавольца, затым палітэмігранта, знакамітага мэдыка, прэзыдэнта Гавайскай рэспублікі Мікалая Судзілоўскага, які стаў адным з герояў «Імёнаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь цяжарная вольнай будучыняй». Прэм'ера гістарычнага падкаста Ўладзімера АрловаКляўдыё натхніла знойдзеная ў эсэ Арлова ўласнаручна складзеная Судзілоўскім ягоная эпітафія: «Hic jacet Lumpatius Vagabundus», што ў перакладзе з лаціны значыць: «Тут ляжыць вандроўны жабрак». Менавіта гэтая эпітафія і дала кнізе назву.
Паміж двума літаратарамі завязалася ліставаньне. Факінэлі цікавілі ня толькі гістарычныя рэтраспэкцыі, але і аналёгіі з сучаснасьцю, у Беларусі грымнулі падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі.
У першых водгуках на кнігу пра беларуса Судзілоўскага (яна выйшла на самым пачатку гэтай восені ў выдавецтве Gaspari) італійскія аўтары пішуць, што жанр кнігі вызначыць надзвычай складана, і называюць яе «вельмі інтымным расповедам чалавека, які захапіўся фігурай іншага чалавека». Разам з тым адзначаецца, што аўтар «імкнуўся ўсімі сіламі быць аб’ектыўным і дакладным», што дае падставы аднесьці твор да шанаванага шмат кім з чытачоў жанру эсэ-біяграфіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяняю Рэчыцу на Ганалулу». Як беларусы ўладкаваліся на Гаваях