У Нямеччыне прайшлі выбары ў Бундэстаг — без Ангелы Мэркель

Выбары ў Нямеччыне

У Нямеччыне сёньня прайшлі парлямэнцкія выбары — упершыню за 16 гадоў без удзелу канцлеркі Ангела Мэркель

Яна ў 2018 годзе сышла з пасады кіраўніцы Хрысьціянска-дэмакратычным саюзам і заявіла аб сыходзе з палітыкі пасьля чацьвёртага тэрміну на пасадзе кіраўніцы ўраду.

Паводле першых экзыт-полаў сацыял-дэмакраты і кансэрватары з ХДС/ХCC набралі прыблізна пароўну, па 25%.

Выбары ў Германіі непрамыя. Гэта азначае, што грамадзяне выбіраюць не канцлера, а партыю.

Найбольшыя шанцы на посьпех мелі тры партыі — сацыял-дэмакраты, саюз ХДС/ХCC і «зялёныя». Іх кандыдаты на пасаду канцлера адпаведна Улаф Шольц, Армін Лашэт і Аналене Бэрбак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэркель лічыла Беларусь зонай расейскага ўплыву, новы нямецкі ўрад можа гэта зьмяніць, — Аляксандар Фрыдман

Паводле перадвыбарчых сацапытаньняў, прайсьці ў бундэстаг мелі шанцы 6 партыяў — гэта кансэрватары ХДС/ХCC, сацыял-дэмакраты, блёк «Саюз 90 / Зялёныя», лібэральная Свабодна-дэмакратычная партыя, «Левыя» і правыя папулісты з партыі «Альтэрнатыва для Нямечычыны».

Паводле прагнозаў ў параўнаньні з выбарамі 2017 года кансэрватары могуць страціць да траціны галасоў, больш чым на мінулых выбарах могуць атрымаць «зялёныя» і сацыял-дэмакраты.

Галасаваць у Нямеччыне можна і па пошце. На мінулых выбарах гэтым правам скарысталася траціна выбаршчыкаў. Сёлета праз пандэмію каранавірусу прагаласаваць па пошце могуць больш за палову грамадзянаў — яны маглі гэта зрабіць ужо з сярэдзіны жніўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карантын і ўцёкі зь міграцыйнага цэнтра. Як жывуць уцекачы, якія трапілі ў Латвію празь Беларусь