Прадстаўнік брытанскага ВВС са спасылкай на двух мясцовых рэпарцёраў заявіў, што целы чатырох чалавек, абвінавачаных у выкраданьні людзей, былі павешаныя ў некалькіх частках Герату.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афганістан: Праваабаронцы абвінавачваюць Талібан у маштабным парушэньні правоў жанчын у ГерацеНамесьнік губэрнатара правінцыі, член Талібану заявіў, што мужчыны былі забітыя падчас наўпроставых сутыкненьняў з байцамі Талібану пасьля выкраданьня гандляра і яго сына, якія пазьней былі вызваленыя.
«Іх цела павесілі на гарадзкіх плошчах у якасьці прыкладу для іншых выкрадальнікаў. Іх павесілі, каб ніхто не адважыўся на такое злачынства», — сказаў ён агенцтву DPA.
Адзін з заснавальнікаў Талібану мула Нурудзін Турабі заявіў агенцтву Associated Press на гэтым тыдні, што радыкальны рух вернецца да расстрэлаў і ампутацый, хоць, магчыма, і не публічна.
Падчас жорсткага кіраваньня талібаў у Афганістане з 1996 па 2001 год талібы былі вядомыя тым, што каралі злачынствы публічным зьбіцьцём, публічна забівалі камянямі людзей і ампутавалі канечнасьці.