Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы зьбіраюцца аднавіць цялесныя пакараньні


Нурудзін Турабі, адзін з заснавальнікаў «Талібану»
Нурудзін Турабі, адзін з заснавальнікаў «Талібану»

«Талібан», які ў жніўні вярнуўся да ўлады ў Афганістане, плянуе адрадзіць практыку цялесных пакараньняў

Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў «Талібану» мула Нурудзін Турабі ў інтэрвію агенцтву Associated Press.

Калі талібы былі ва ўладзе ў Аўганістане мінулым разам — у 1996–2001 гадах — яны практыкавалі цялесныя пакараньні і публічныя пакараньні сьмерцю на стадыёнах. Напрыклад, абвінавачаным у крадзяжы адсякалі руку, а забойцам стралялі ў галаву сваякі іх ахвяраў.

У папярэдні пэрыяд кіраваньня талібаў Турабі ўзначальваў міністэрства прапаганды цноты і прадухіленьня заганы, якое выконвала ролю рэлігійнай паліцыі.

Цяпер ён заявіў, што цялесныя пакараньні ў Афганістане вернуць. Але пакуль ня вырашана, ці будуць яны публічнымі.

«Адсячэньне рук неабходна для забесьпячэньня бясьпекі», — сказаў Турабі, патлумачыўшы, што гэта мае стрымліваючы эфэкт.

«Усе крытыкавалі нас за пакараньні на стадыёне, але мы ніколі нічога не казалі пра іх законы і пакараньні. Ніхто ня будзе загадваць нам, якімі павінны быць нашыя законы. Мы будзем прытрымлівацца ісламу і будзем усталёўваць свае законы на аснове Карану», — заявіў Турабі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG