Пра гэта расказаў яе муж Андрэй Шарэнда выданьню Reform.by.
Ён дадаў, што адміністрацыя калёніі склала на Паліну тры пратаколы, а саму палітзьняволеную да сярэдзіны верасьня трымалі ў штрафным ізалятары.
Маці двух малалетніх сыноў, актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў самым пачатку гэтага году. Вырак ёй агучылі 9 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця.
За гвалт і абразу міліцыянтаў, абразу Аляксандра Лукашэнкі і іншых службоўцаў судзьдзя Яўген Брэган пакараў жанчыну 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яна таксама мусіць выплаціць 4500 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды тром міліцыянтам.
Паліна Шарэнда-Панасюк двойчы адмаўлялася пісаць прашэньне аб памілаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Халуі пасланыя куды далей». Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньніНа такі самы ўлік у гомельскай калёніі паставілі і сясьцёр Анастасію і Вікторыю Міронцавых, паведаміла «Вясна».
У красавіку іх асудзілі за актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў МУС. Вікторыю да таго ж — за супраціў сілавіку. Анастасію пакаралі двума гадамі зьняволеньня, а Вікторыю — двума з паловай.
На момант вынясеньня прысуду Анастасіі Міронцавай было 24 гады, Вікторыі — 26.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелі дапамагчы людзям, якіх затрымлівалі несправядліва». Сёстрам Міронцавым прысудзілі 2 і 2,5 года калёнііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў