Пра яго піша партал Delfi.
Паводле Кірылаваса, у мінулы панядзелак быў зафіксаваны першы выпадак агрэсіўнай спробы пераходу мяжы.
«Практычна ва ўсіх выпадках не даводзілася ўжываць ні фізычную сілу, ні адмысловыя сродкі. Толькі ў панядзелак давялося завярнуць нахабнага іранца. Ён раззлаваўся, што яго не пускаюць, лаяўся і камянямі кідаўся», — сказаў кіраўнік літоўскай памежнай заставы, дадаўшы, што і ў гэтым выпадку фізычную сілу ўжываць не давялося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі блогер апублікаваў здымкі ўцекачоў, якія прыйшлі зь Беларусі. Яны 21 дзень блукалі па лесе«Празь нейкі час мы бачылі, як на беларускім баку зьявілася машына, якая павезла гэтых мігрантаў», — сказаў памежнік.
Ён адзначыў, што няма нейкай сыстэмы, якая дазволіла б прадбачыць, калі і ў якім месцы ля мяжы могуць зьявіцца мігранты. «Я спрабаваў адсачыць сыстэму, але яе няма. І сярод белага дня ідуць, і ноччу, і ўвечары, і раніцай. Нават у тым, дзе зьявяцца, няма сыстэмы. На ўсім участку ў 22 кілямэтры фіксуюцца гэтыя парушэньні», — сказаў Кірылавас.
Ён заўважыў, што колькасьць беларускіх памежнікаў ля мяжы мяняецца, але апошнім часам іх стала менш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва дазволіла мігрантам прасіць прытулку ў амбасадзе ў МенскуЛітоўскі памежнік дадаў, што зараз фіксуюць зьмену нацыянальнай прыналежнасьці мігрантаў.
«У ліпені дамінавалі іракцы, а цяпер гэта Куба, Індыя, Шры-Лянка, Іран», — сказаў ён.
На думку Кірылаваса, гэта таму, што не ўва ўсіх краінах ведаюць, што Літва не прапускае мігрантаў празь мяжу. «Арганізатары нелегальнай міграцыі шукаюць больш шырокі рынак. А сама інфармацыя, мабыць, не ўва ўсе краіны трапіла», — выказаў меркаваньне ён.