«Лукашэнка з прыватнай паездкай у Сочы. Прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзыдэнцыю», — пацьвердзіла на ўмовах ананімнасьці крыніца агенцтва.
Лукашэнка прыбыў у дом адпачынку ў Краснай паляне, там ён часта катаецца зімой на лыжах. Недалёка месьцяцца і апартамэнты прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін хоча, каб Эўропа папрасіла яго вырашыць праблему з Лукашэнкам, — Павал Вусаў пра міграцыйны крызісПаводле прэсавага сакратара Крамля Дзьмітрыя Пяскова, 25 верасьня Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца зь лідэрамі расейскіх палітычных партый, пагутарыць з абранымі кіраўнікамі рэгіёнаў. Пра магчымыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным афіцыйнай інфармацыі няма.
Дзяржаўныя беларускія СМІ і сайт Лукашэнкі сочынскую паездку не анансавалі.
Перад паездкай Лукашэнкі Пуцін гаварыў пра бясьпеку «саюзнай дзяржавы»
24 верасьня Ўладзімір Пуцін абмеркаваў з Радай бясьпекі Расеі «саюзную дзяржаву». Як паведаміла прэс-служба Крамля, гэтую тэму прапанаваў Пуцін. Ён адзначыў, што скончыўся сур’ёзны перамоўны пэрыяд зь Беларусьсю наконт парамэтраў далейшага будаўніцтва «саюзнай дзяржавы».
«Ёсьць там і пытаньні, якія тычацца забесьпячэньня бясьпекі нашых краін у сьвеце, што так хутка зьмяняецца. Таму прапаную сёньня абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў Пуцін.