Падпісанты ліста зьвяртаюць увагу, што ў Беларусі цяпер «жахлівы гвалт і несправядлівасьць, якія дзеюцца ў дачыненьні да грамадзян нашай краіны, да нашых блізкіх».
«У турмах Беларусі апынуліся тысячы грамадзян толькі за тое, што яны адстойвалі сваё права жыць у дэмакратычнай вольнай краіне, процідзейнічалі гвалту і злачынствам рэжыму. У зьняволеньні апынуліся непаўналетнія, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі», — пішуць папу сваякі палітвязьняў.
Яны зазначаюць, што людзей за кратамі катуюць, пазбаўляюць самага неабходнага, утрымліваюць у нечалавечых умовах, пазбаўляюць лістоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Ватыкану ў Беларусі заклікаў улады паскорыць амністыюПадпісанты пералічваюць людзей, якія маюць сур’ёзныя хваробы, іх жыцьцё ў небясьпецы. Сярод іх:
- Ксенія Луцкіна,
- Аляксей Раманаў,
- Мікіта Залатароў,
- Дзьмітрый Гопта,
- Аляксей Губіч,
- Уладзімер Гундар,
- Андрэй Скурко
- і яшчэ як мінімум 10 чалавек.
«Мы просім Вашай дапамогі для гэтых людзей. Ваш аўтарытэт, аўтарытэт Каталіцкай царквы можа дапамагчы ў іх вызваленьні і выратаваньні іх жыцьця», — лічаць аўтары ліста.
«Мы, родныя беларускіх палітвязьняў, просім вас — памаліцеся за іх і ўзвысьце свой голас супраць беззаконьня, якое робіцца ў Беларусі. Дапамажыце выратаваць нашых блізкіх! Просім Вас, маліцеся за Беларусь!» — напісалі сваякі палітвязьняў.
Таксама ў лісьце пералічаныя людзі, якія маюць патрэбу ў неадкладным вызваленьні, бо ім неабходная кваліфікаваная дапамога лекараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хрэн вам, а ня хуткая». Новыя сьведчаньні пра катаваньні ў турме на Акрэсьціна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі два новыя палітвязьні. Агулам — 661